soloveykina благодарит за дары, которые ей подарили

Сколько раз её благодарности нравились другим: 11

Отдается в дар «Учебник Total English Pre-Intermediate»
Дар'я, шчыры дзякуй! Аказваецца, як паказваюць практыкаваннi, мною яшчэ багата што помнiцца)))
Отдается в дар «Книги на английском»
Валерыя, шчыры дзякуй за кнiгi (нарэшце яны да мяне дабралiся)! Цяпер удасканальваць мову буду з падвойным задавальненнем:))
Отдается в дар «Кружки для вкусного чаяпития»
Шаноўная Даша! Шчыры дзякуй за гэты цёплы дар! Любы напой багата смачнейшы з гэтых чароўных кубачкаў:)
Отдается в дар «Варежки для малюпаса»
Шчыры дзякуй за найактуальнейшы для сыночка дар! Цэлы вечар не хацеў здымаць, так спадабаліся рукавіцы:) Усяго Вам найлепшага!
Отдается в дар «Свитер»
Шаноўная Марыя! Калі ласка-калі ласка-калі ласка, даруйце за гэтую прыкрую затрымку з падзякай… Так хацелася зрабіць з фоткай, а то фоціка няма, то батарэйка села, то нейкая яшчэ трасца:) ШЧЫРЫ ДЗЯКУЙ!!! Світэр шыкоўны — вяртае мяне ў чароўныя часы юнацтва (так і хочацца цытаваць Друніну: «И снова, как в юности ранней, в крови нарастает прибой, в груди — холодок ожиданья»). Апранала яго ўжо неаднойчы і нязменна атрымліваю кампліменты:) Усяго Вам самага найлепшага!
Отдается в дар «Ботиночки 25 р-р»
Насця, шчыры дзякуй за шыкоўныя чаравічкі! Такія акуратныя і стылёвыя! Маленькая Хрысцінка нават не хацела іх здымаць — некалькі дзён ледзь не спала ў іх)) Шнуркі, праўда, вырашылі замяніць на спіральныя, каб бяспечней было для малой. Шчэ раз дзякуй! Усяго вам самага найлепшага!
Отдается в дар «краски»
Віка, шчыры дзякуй за Ваш творчы дар! Мы яшчэ свае фарбы падаставалі, то зусім цікава было маляваць з дапамогай штампікаў з набору:)
Отдается в дар «Сушенные яблоки»
Саша, шчыры дзякуй за чароўны і карысны дар!!! Яблычкі — супер! Малы адразу ўзяўся іх так есці, не дачакаўшыся кампоту)))
P.S. З надыходзячым святам Вас! Хай будзе чым больш прыемных сюрпрызаў!
Марына, шчыры дзякуй за Вашую цудоўную ініцыятыву і дапамогу! Мышка шчэ да новай гаспадыні не дайшла, але ўжо на шляху:)
Отдается в дар «Детская игра развивающая»
Шчыры дзякуй за такі карысны дар! Пакуль яшчэ ад Вас з малым дабіраліся, разоў 5 гэтыя карткі перагледзелі, некаторыя жывёлы для сыночка былі ў навінку. Фоткі на картках проста цуд: жывёлы яркія, адразу зразумела, хто ёсць хто:)) Адным словам, мы надзвычай задаволены. Дзякуй!
Отдается в дар «Игра развивающая»
Марына, шчыры дзякуй за магчымасць узгадаць геаграфію, а таксама ўспомніць пра некаторыя свае падарожжы:))) Сыночку пакуль мо і ранавата ў гэтую гульню гуляць, але ўжо цікавасць, як па фотцы бачна, ён праявіў:)
Отдается в дар «Фигурки декор»
Вялікі дзякуй за Ваш рамантычны дар! Упэўнена, што сяброўцы надзвычай спадабаецца:) З Новым годам!:))
Віктар, вялікі Вам дзякуй за Ваш клопат, кансультацыю і патрачаны час!!! Цяпер хаця б зразумела, што з кампом і якімі павінны быць нашыя далейшыя дзеянні. І за «чыстку» нэтбука асобная падзяка:)))
Отдается в дар «Красота без жертв (с)»
Вялізны дзякуй за такі цудоўны дар! Пахне проста неверагодна і ўвільгатняе на 5+. Я надзвычай задаволена))))
Отдается в дар «Электроплита Gefest»
Так хацелася зрабіць падзяку з прыгожай фоткай якога-небудзь кулінарнага шэдэўра, зробленага на вашай пліце, ды, на жаль, ніяк не вылавім мы нашага інтэрнацкага электрыка, каб ён усё ўсталяваў і праверыў:(( Тым не менш ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ за ваш такі патрэбны і карысны дар!!! Усё ўсталюем, ды я абавязкова аднаўлю падзяку, размясціўшы фота новага месцажыхарства вашай пліты))) Асобная падзяка вашай цудоўнай маці за найсмачнейшыя яблыкі!:)
UPD: Андрэй, яшчэ раз вялікі дзякуй за Ваш дар! Пліта працуе шыкоўна, а напярэдадні Новага году рабіла амаль бесперапынна:)) І гэты Цуда-юда Рыба-сом быў прыгатаваны на святочны стол у Вашай пліце:) Ад імя удзячных жыльцоў нашага інтэрната віншуем Вас з Новым годам! Няхай ён нясе прыемныя падзеі, поспех ды радасць! Здароўя Вам і Вашым блізкім, дабрабыту і спраўджвання самых смелых мараў:)
Таццяна, вялікі дзякуй за сіліконавыя шлейкі! Усё класна падыйшло, толькі ручкі мае ніяк не дойдуць да фота, за што выбачаюся))
Отдается в дар «Музыкальные диски»
Вялікі дзякуй! Я надзвычай задаволена! Земфіра і Сплін — гэта мая вечная маладосць:))) А яшчэ я знайшла ў пакеціку прыемны бонус;)))