kipryda благодарит за дары, которые ей подарили

Сколько раз её благодарности нравились другим: 36

Ай-ай-ай, Алена, толькі цяпер убачыла, што не падзякавала вам за амарант! Выпраўляюся :)
Отдается в дар «Красные шорты»
Дзякуй! Шорцікі былі вельмі дарэчы і ўжо нават з'ездзілі са мной у адпачынак :)
Дзякуй за спадніцы! Ружовую і карчневую ўжо выгуляла — і атрымала пару кампліментаў :)
Акурат учора адвезла маме пінжачок — ёй вельмі спадабалася і вельмі пасуе. У жыцці ён нашмат лепшы нават, чым на фота. Дзякуй вялікі!
Ірына, дзякуй за куртачку! Усё чакала фоціка, каб прыгожую падзяку напісаць, але не дачакалася пакуль… Куртка ўжо служыць поўным ходам — надвор'е гэтым летам (на жаль) давала шмат магчымасцяў яе выкарыстання.
Дзякуй за кофтачку — мне спадабаліся і фактура, і фасон. Усё чакала фоціка, каб прыгожую падзяку напісаць, але пакуль не дачакалася…
Дзякуй за спадніцу! Яна мне крыху шыракаватая ўверсе, але, думаю, мне ўдасца трохі яе звузіць.
Отдается в дар «вещи срочно»
вялікі дзякуй за спадніцу — яна ўжо з'ездзіла ў Вільню і занялася спортам :)
Дзякуй, буду эксперыментаваць!
Отдается в дар «Кофта зеленая с вырезом, размер 44»
Дзякуй за кофтачку, сёння ўжо першы раз насіла. Фотаздымак, праўда, атрымаўся смешны, можна сказаць, з німбам.
Отдается в дар «Распашная юбочка»
Такая спадніца — вельмі простая і зручная рэч. І яшчэ, прымерыўшы яе, я захацела пайсці на якія-небудзь танцы :) Дзякуй!
Отдается в дар «подвес для фотографий»
Дзякуй за падвес. Зрабіла першую «міні-выставу». Так добра, што можна лёгка мяняць «экспанаты»!
Отдается в дар «пылесборники для пылесоса LG»
Дзякуй за падарунак для нашага ветэрана! Адзін ужо ўставілі, усё падышло.
Отдается в дар «Туфли летние»
Як жа я абрадавалася, калі памерала, прыйшоўшы дадому, — а яны акурат на маю нагу! Мой сціслы гардэроб папоўніўся вельмі патрэбным і актуальным прадметам. Дзякуй за абноўку!
Отдается в дар «Свитер женский, 42 р-р»
Учора забрала гольф у вашага пасланніка, а сёння ўжо праверыла яго на справе. Швэдрык паказаў сябе годна, а я яшчэ раз пераканалася, што на нашыя зімы швэдры з горлам — незамяняльная рэч.

Сюрпрызам быў колер (я думала, ён цямнейшы), але шэры мне падабаецца ў любым адценні.

Дзякуй за абноўку!
Отдается в дар «Юбка»
Я ўжо пакруцілася ў спадніцы перад люстэркам — у жыцці яна яшчэ цікавейшая, чым на фота :) Спадзяюся, паспею яе выгуляць, пакуль яшчэ трымаюцца цёплыя дзянькі! Дзякуй, што падарылі яе мне, і дзякуй Насці, што перадала мне гэты дар :)

UPD. Нарэшце гэта здарылася, і я, спадніца, люстэрка і фотаздымач сустрэліся ў адным месцы і ў адзін час!
Отдается в дар «Головоломка металлическая»
Як і папярэджвалі, разабраць-та лёгка, а вось зразумець сам метад — няпроста. Нават пасля таго, як я разабралася, у чым рэч, давялося яшчэ не раз папрактыкавацца, каб удавалася з першага разу разбіраць і збіраць. Так што задавальненне атрыманае па поўнай праграме, дзякуй!
Першай жа справай, калі прыйшла дадому, пабегла прымяраць джынсы. І яны пасуюць! Трэба будзе толькі крыху падкараціць, але ж гэта дробязі. Дзякуй за прыгожы і своечасовы дар :)
Уф, нарэшце я прыехала ў Мінск і забрала падаруначак. Пакуль магу сказаць, што люстэрка зручна кладзецца ў далонь, я ўжо паглядзелася ў яго — адным вокам туды, другім сюды, забаўны эфект атрымліваецца. Дзякуй!
Ура! Нарэшце я даехала дадому, змагла распакаваць мыла і выкарыстаць яго па прызначэнні! Паведамляю: водар проста ашаламляльны, мне даводзіцца ледзь не адбівацца ад канкурэнтаў :) Дзякуй вялікі за такую клапатліва зробленую рэч!
Страниц: 2